Лінкявічус – Макею: «не бачыць новую рэальнасць – недапушчальна і недаравальна»


Кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус у сваім twitter апублікаваў адказ Уладзіміру Макею, у якім на белым з чырвонаю стужкаю фоне зрабищ наступнае падсумаванне:

«Выхадам з гэтага маральнага і палітычнага тупіку могуць паслужыць толькі новыя, празрыстыя, дэмакратычныя выбары кіраўніка дзяржавы».

Скрыншот з Твітэру Лінаса Лінкявічуса, у якім ён адказаў Уладзіміру Макею

Асноўныя спрэчныя пытанні паміж Беларуссю і Літвою – гэта парушэнні шэрагу базавых правоў чалавека ў Беларусі і пытанне энергетычнай бяспекі, звызанае з будаўніцтвам і рыхтаваннем да ўводу ў эксплуатацыю Беларускай АЭС.

Hавiны
У Беларусь прыехаў кіраўнік МЗС Літвы
2020.02.03 13:09

Летась Беларусь пашырыла міжнародную супрацу з Літвою. На фоне нафтагазавага канфлікту Беларусі з Расеяй Вільня дапамагла з транзітам нафты для беларускіх НПЗ праз свой порт у Крайпедзе.

Hавiны
У Клайпеду прыбыў танкер з нафтай, якую Беларусь набыла ў ЗША
2020.06.06 12:32

На хвалі негатыўнай рэакцыі дэмакратычнага свету на рэпрэсіі і гвалт дзяржвыканаўцаў у дачыненні беларусаў аказалася і Літва. Уладзімір Макей намагаецца залагодзіць і апраўдаць стратэгію паводзінаў нязменнай улады, на што яго літоўскі калега, а раней – амбасадар Літвы ў Менску, адказвае адназначна.

«Уладзімір, я ведаю цябе, Беларусь, і яшчэ лепш знаёмлюся з беларусамі, якія як ніколі раней вырашылі не маўчаць, нягледзячы на гвалт, запалохванні, заключэнні і, як стала вядома, катаванні і адкрытыя здзекі, і не змірыліся з падманам і аднятым правам на выбары. Гэта сапраўды новая рэальнасць, і не бачыць яе – проста недапушчальна і недаравальна».

Hавiны
Літоўскія палітыкі заклікаюць Еўразвяз увесці санкцыі супраць ураду Беларусі
2020.07.22 16:58

Літва першаю заклікала Еўразвяз увесці візавыя санкцыі супраць датычных да фальсіфікацыі выбараў і гвалтоўнага падаўлення мірнага пратэсту пасля абвешчання вынікаў галасавання.

ЮЦ Belsat.eu

Стужка навінаў