Лідскую абутковую фабрыку зачынілі на каранцін


У часткі працаўнікоў Лідскай абутковай фабрыкі выявілі каронавірус і да 30 красавіка прадпрыемства зачынілі на каранцін. Пра гэта TUT.BY распавяла дырэктарка прадпрыемства Тамара Ігнатовіч.

Сама дырэктарка Тамара Ігнатовіч на дадзены момант знаходзіцца ў шпіталі. Аднак прычыну сваёй шпіталізацыі не ўдакладніла.

«На прадпрыемстве каранцін пакуль толькі да 30 красавіка. Колькасць тых, хто захварэў і статыстыку, магчыма, вядуць медыкі. Я, знаходзячыся ў лякарні, гэта не ўдакладняю. Людзі праходзяць тэсты, па меры пацверджання або абвяржэння сітуацыя ў лічбах мяняецца. Для гэтага і сышлі на каранцін», – распавяла Тамара Ігнатовіч.

Hавiны
У Лідзе зарэгістраваны першы выпадак інфікавання каронавірусам
2020.04.13 11:21

Паводле жыхароў Ліды, на дзяржаўным прадпрыемстве, па розных звестках, захварэлі ад 5 да 15 чалавек.

Па стане на пачатак 2019 года на фабрыцы працавалі 346 чалавек.

Інфаграфіка
У Беларусі памерлі ад каронавіруса 55 чалавек, заразіліся – 6723
2020.04.21 19:16

Гэта не першы выпадак закрыцця прадпрыемстваў на каранцін падчас эпідэміі каронавіруса. У сакавіку каранцін быў уведзены на віцебскіх прадпрыемствах «Белвест» і «Чырвоны Кастрычнік».

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў