Першая частка фільму
Ксёндз Адам Вайцяхоўскі быў цудоўным чалавекам, меў медычную адукацыю і ведаў 12 моваў. Лячыў не толькі душу, але і цела, за што яго вельмі любілі людзі.
Служыў ён у вёсцы Клюшчаны (Астравецкі раён на Гарадзеншчыне). Калі ў 1947 годзе ў СССР пачалі забіраць касцёлы, ён быў адным з 15 святароў, якія напісалі ліст «господину председателю Верховного Совета СССР». У тэксце гаварылася, што каталіцкі касцёл падначальваецца не Савецкаму Саюзу, а Папе Рымскаму.
Пасля дваццаць каталіскіх святароў у БССР арыштавалі, чатыры хаваліся ад уладаў. Ксяндза Вайцяхоўскага вяскоўцы хавалі цэлых сем гадоў, да смерці Сталіна. Да гэтага ён неаднаразова спазнаў здзекі з боку савецкіх спецслужбаў. Таму да канца жыцця спаў у скрыні: баяўся, што па яго прыйдуць ізноў. Гэтая скрыня захавалася да сёння: вы ўбачыце яе ў фільме.
Гэта – толькі адна з гісторыяў неверагодна адважных людзей, дзякуючы якім у Беларусі захавалася столькі касцёлаў. Першая частка фільму Касі Растоцкай прысвечана святарам. А другая – звычайным савецкім грамадзянам, якія «біліся з міліцыянтамі ўрукапашную», адстойваючы права на веру і ратуючы будынкі, якія сёння мы паказваем турыстам.
Другая частка фільму
ІА, belsat.eu