Сын кіраўніка Беларусі патрапіў у аб’ектыў СТВ, якое здымала рэпартаж з візіту вучняў Астрашыцка-Гарадоцкай школы ў дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў у Менску.
Менавіта ў гэтай школе вучыцца Мікалай Лукашэнка.
Падчас выступлення школьнікаў сын кіраўніка Беларусі быў у калядным строі «Дзеда», павадыра, які вядзе за сабой іншых калядных персанажаў.
У відэарэпартажы (пачынаецца з 11:05) бачна, што ён трымае ў руцэ Калядную зорку.
З сабой школьнікі ўзялі партатыўныя электракардыёграфы, рэабілітацыйныя строі, тэлевізары ды міні-лядоўні, а таксама садавіну, сочыва і мёд.
ДД belsat.eu