31 жніўня малодшаму сыну Аляксандра Лукашэнкі споўнілася 15 гадоў.
«Коля, Коленька, Мікалай». Што мы ведаем пра малодшага сына Лукашэнкі?
31 жніўня малодшаму сыну Аляксандра Лукашэнкі споўнілася 15 гадоў. Мікалай – трэці сын кіраўніка Беларусі. Ён паціскаў руку двум Папам Рымскім, нябожчыку Уга Чавэсу і дзясяткам уплывовых палітыкаў. Уладзімір Пуцін назваў яго «божым дарам». Хлопец паўсюль суправаджае свайго бацьку і нават пабываў на паседжанні Генеральнай Асамблеі ААН. Гэта ўжо нікога не здзіўляе, ні ў Беларусі, ні ў свеце.