Колькасць ахвяраў каронавіруса ў свеце дасягнула 82 тысячаў асобаў


Колькасць выяўленых выпадкаў заражэння на каронавірус у свеце вырасла да 1 430 453. Па стане на раніцу 8 красавіка, інфекцыя забрала жыцці 82 119 асобаў, такія звесткі агучвае ўніверсітэт Джонса Хопкінса.

Найбольшая колькасць інфікаваных выяўленая ў ЗША. Тут медыкі зафіксавалі 399 081 выпадкаў. Найбольшая колькасць ахвяраў з моманту выяўлення інфекцыі ў Італіі – 17 127.

Агулам, па стане на раніцу 8 красавіка ў свеце выяўлена 1 430 453 інфікаваных. Вірус забраў жыцці 82 119 асобаў. Пры гэтым медыкі вылечылі 301 130 чалавек.

У Беларусі, паводле звестак Мінаховы здароўя, па стане на 7 красавіка ў Беларусі быў інфікаваны каронавірусам 861 чалавек: 794 праходзяць лячэнне ў шпіталях, 54 выздаравелі, 13 памерлі.

Аб’ектыў
Асцярожны аптымізм у справе COVID-19
2020.04.07 22:25

СК belsat.eu

Стужка навінаў