Колькасць ахвяраў каронавіруса ў Кітаі дасягнула 1380 чалавек


Паводле апошніх звестак сайту Нацыянальнай камісіі аховы здароўя Кітая, колькасць ахвяраў каронавіруса COVID-19 набліжаецца да 1500 чалавек.

Станам на 14 лютага, ад заражэння вірусам у кантынентальным Кітаі памерлі 1380 чалавек, яшчэ адной асобы не стала ў Гон-Конгу. У тым ліку смерць 121 была зафіксаваная за папярэдні дзень.

Hавiны
Вакцыны супраць каронавіруса пачнуць тэставаць на людзях бліжэй да лета
2020.02.13 07:17

Агульная колькасць тых, хто захварэў, перавысіла 63 тыс. чалавек. З іх ачуняла 6723.

Яшчэ ў 10109 жыхароў Кітая выяўлена падазрэнне на каронавірус.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў