Колькасць ахвяраў COVID-19 у свеце дасягнула амаль 400 тыс. чалавек


Большасць смерцяў – 109 802, прыпадае на ЗША, паведамляе Універсітэт Джонса Гопкінза.

У свеце ад каронавірусу на раніцу 7 чэрвеня памерла 399 832 чалавекі. Больш за ўсё ахвяр прыпадае на ЗША – там загінула 109 802 чалавекі. На другім месцы Вялікая Брытанія з 40 548 смерцяў. Трэцяе месца ў Бразіліі – 35 930 смерцяў.

Агулам у свеце каронавірус быў пацверджаны ў 6 900 011 чалавек. Лідары па колькасці выпадкаў – ЗША з 1 920 061 інфікаваных. Потым ідзе Бразілія з 672 846 хворых. На трэцім месцы – Расея з 458 102 пацверджаных выпадкаў.

Аб’ектыў
Каронавірус у Берасці: сітуацыя напружаная
2020.06.04 22:41

Reuters паведамляе, што бразільскі ўрад 6 чэрвеня прыбраў частку статыстыкі па каронавірусу з публічнага доступу. У краіне больш не публікуецца інфармацыя аб колькасці хворых, таксама з сайту Мінздароўя знікла інфармацыя аб распаўсюджанні COVID-19 па рэгіёнах і архіўная інфармацыя.

У Беларусі на 6 чэрвеня быў зарэгістраваны 47 751 выпадак COVID-19.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў