На фоне чутак аб хваробе Кім Чэн Ына, Кітай адправіў у Паўночную Карэю групу медычных экспертаў – паведамляе Reuters.
Апошні раз Кім Чэн Ын з’явіўся на публіцы 11 красавіка і не прысутнічаў на ўрачыстасцях прысвечаным дню нараджэння свайго дзеда, Кіма Ір Сена, 15 красавіка.
У пятніцу, 24 красавіка, паўднёвакарэйская крыніца паведаміла агенцтву Reuters, што выведка Паўднёвай Карэі лічыць, што Кім жывы і, хутчэй за ўсё, зʼявіцца на публіцы ў бліжэйшы час.
За станам здароўя Кім Чэн Ына таксама сочыць амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп. У чацвер ён абверг ранейшая паведамленні аб цяжкай хваробе Паўночнакарэйскага лідара, але адмовіўся паведаміць, ці кантактаваў ён з чыноўнікамі Паўночнай Карэі.
Тым не менш, адпраўка замежных медычных экспертаў у Паўночную Карэю нешэраговая падзея для гэтай краіны. Калі бацька Кім Чэн Ына, Кім Чэн Ір, перанёс інсульт у 2008 годзе, паўднёвакарэйскія медыі паведамлялі, што кітайскія і французскія лекары ўдзельнічалі ў яго лячэнні.
ВБ belsat.eu