Міністр замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэрэмі Гант паабяцаў дамагацца ад ЕЗ, каб той як мага хутчэй увёў новыя санкцыі супраць Расеі за спробу атруціць Сяргея і Юліі Скрыпалёў.
Адпаведная заява прагучала ў аўторак у брытанскім парламенце. Джэрэмі Гант нагадаў, што ЗША арыенціровачна ў лістападзе абяцаюць увесці супраць Расеі новыя санкцыі ў якасці пакарання за ўжыванне хімічнай зброі, і Еўропа мусіць паследаваць іх прыкладу.
«Я лічу, што пытанне санкцыяў у бліжэйшыя месяцы стане яшчэ больш важным, таму што ЗША заявілі, што ўвядуць санкцыі за Солсберы, і яны выразна кажуць, што з боку Еўропы было б непрыстойна не паследаваць гэтаму прыкладу, улічваючы, што гэтая акцыя здзейсненая на еўрапейскай зямлі», – заявіў Гант.
Тым часам амерыканскі прэзідэнт Доналд Трамп у «Twitter» перасцярог Расею і Іран ад магчымага ўдзелу ў наступе на Ідліб, які з’яўляецца апошнім буйным аплотам сірыйскай апазіцыі. Пра тое, ці магчымае ў святле такіх заяваў абвастрэнне ў Сірыі, глядзіце ў нашым сюжэце: