Стала вядома пра чарговы дэмарш, які ўчынілі лідары замежных краінаў на адкрыцці 21 чэрвеня Еўрапейскіх гульняў у Менску.
Як паведамляе тэлеканал BN, старшыня прэзідыуму Босніі і Герцагавіны і яго чалец ад сербаў Міларад Додзік дэманстратыўна пакінуў на кароткі час прэзідэнцкую ложу ў той час, калі перад ёй праходзілі спартсмены з часткова прызнанага Косава.
Пры гэтым выданне адзначае, што Міларад Додзік даслаў афіцыйнае запрашэнне прэзідэнту Косава Хашыму Тачу наведаць 1 ліпеня ў Босніі і Герцагавіне саміт Працэсу кааперацыі Паўднёва-Усходняй Еўропы.
Нагадаем, што на цырымонію адкрыцця Еўрапейскіх гульняў у Менску не прыйшоў прэзідэнт Сербіі Александар Вучыч, бо на стадыёне была каманда спартоўцаў з Косава пад сваім сцягам. Адмова сапсавала настрой Аляксандру Лукашэнку, распавёў Вучыч журналістам.
МГ belsat.eu