5 ліпеня на тэрыторыі нацыянальнага аэрапорту «Менску» пройдуць вучэнні, у якіх возьмуць удзел падраздзяленні КДБ, МУС, Дзяржапамежкамітэту, МНС і іншых структураў.
Паведамленне пра гэта сёння ўвечары з’явілася на сайце Камітэту дзяржаўнай бяспекі.
На старонцы спецслужбы адзначаецца, што мэта вучэнняў – адпрацаваць рэакцыю на ўмяшанне ў дзейнасць грамадзянскай авіяцыі ў перыяд II Еўрапейскіх гульняў.
Еўрапейскія гульні адбудуцца ў Беларусі ў 2019 годзе.
НМ, belsat.eu