Карціны Марка Шагала прадалі на аўкцыёне Christieʼs агулам за $ 3,5 мільёна


Адзін з самых вядомых аўкцыёнаў свету – лонданскі  Christieʼs правёў 28 лютага і 1 сакавіка тры аўкцыёны, на якіх прадаваліся працы імпрэсіяністаў і сучасных мастакоў.

Сярод твораў трапілі і карціны нашага суайчынніка, нарадзенца Віцебску, Марка Шагала. Пяць яго карцінаў былі прададзеныя агулам на суму $ 3,5 мільёна.

З малатка ушлі працы «Галава каня», «Аголеная з букетам», «Пара і свяцільнік», «Жоўты певень у небе над Вансам», «Мексіканская серэнада».

Самым танным апынуўся малюнак, створаны майстрам гуашшу і акварэллю на паперы. За яго каленцыянеры аддалі 228 тысяч долараў.

Найбольш высока была ацэненая карціна «Галава каня». Яна была прададзеная больш за 1 мільён долараў.

Марк Шагал «Галава каня»

«Аголеную з букетам» калекцыянеры ацэнілі ў 931 тысячу долараў, «Пару і свяцільнік» – у 752 тысячу долараў, «Жоўты певень у небе над Вансам» – у 483 тысячы долараў.

ВД, паводле nn.by

Стужка навінаў