Каронавірус: па ўсім свеце зарэгістравана амаль 10 млн выпадкаў


Лідарства па колькасці захварэлых па-ранейшаму ўтрымліваюць Злучаныя Штаты.

На раніцу 27 чэрвеня ва ўсім свеце было зарэгістравана 9 801 958 выпадкаў каронавірусу, паведамляе ўніверсітэт Джонса Гопкінза. Ад хваробы загінула 494 181 чалавек, вылечылася 4 947 786 чалавек.

Тройка лідараў пакуль што без зменаў і выглядае наступным чынам:

  1. ЗША (2 467 837 пацверджаных выпадкаў)
  2. Бразілія (1 274 974 пацверджаных выпадкаў)
  3. Расея (619 936 пацверджаных выпадкаў)

Беларусь жа зараз знаходзіцца на 26 месцы ў свеце паводле колькасці хворых.

Навукоўцы і Сусветная арганізацыя здароўя папярэджваюць, што хутка свет накрые другая хваля COVID-19. Апошнім часам у Еўропе рэгіструецца рост новых выпадкаў захворванняў.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў