Міністэрства здароўя апублікавала новыя лічбы захворвання каронавірусам у Беларусі.
За мінулыя содні ў краіне зарэгістравана 1 916 выпадкаў захворвання, за ўвесь час – 184 922. Гэта параўнальна з восьмым па велічыні горадам Беларусі – Баранавічамі.
Памерлі, згодна з афіцыйнымі дадзенымі за ўвесь час 1 376 чалавек, за апошнія содні – 9 чалавек.
Вакцынацыя ў краіне пачнецца на пачатку наступнага году. Яна будзе добраахвотнай.
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ён прышчэпку рабіць не будзе.
AB, belsat.eu