Кангрэс ЗША зацвердзіў вынікі апошніх прэзідэнцкіх выбараў, паведамляе тэлеканал CNN. Новым прэзідэнтам ЗША прызнаны Джо Байдэн.
Кангрэс ЗША завершыў пасяджэнне, сарванае ў выніку штурму Капітолію прыхільнікамі Доналда Трампа.
Паводле амерыканскіх медыяў, вайскоўцы прапаноўвалі працягнуць працэдуру ў бяспечным месцы, але чальцы Кангрэсу пастанавілі вярнуцца ў залу пасяджэння. Абедзве палаты парламенту закончылі працэдуру, калі ў ЗША была ўжо глыбокая ноч.
АА belsat.eu