Старшыня патрыяршай камісіі ў справах сямʼі, абароне мацярынства і дзяцінства РПЦ протаіерэй Дзмітрый Смірноў назваў сучасных расейскіх мужчын «нацыянальнай трагедыяй».
«Нашыя мужчыны – гэта наша нацыянальная трагедыя», – сказаў святар у гутарцы з духоўнымі Сызраньскай епархіі.
Паводле прадстаўніка РПЦ, вінаватыя ў гэтым жанчыны і савецкая ўлада «якая выгнала жанчын з дому на працу».
«У хаце мамка – яна свайго мужа, які мамкін сынок, ён скручаны ў барані рог, і ён нават жонку сабе калі шукае, ён шукае сабе другую мамку, каб можна было да грудзей прыпасці і тэлевізар глядзець. Што ён можа? Спортам, ці што, займацца? Не, ён можа крычаць: «Шайбу! Шайбу!» – цытуе святара interfax.ru.
Святар прапанаваў выгадаваць «новых людзей», сабраўшы «бязбацькавічаў» – хлопчыкаў, пазбаўленых мужчынскага выхавання, і перадаючы іх у школы, дзе яны будуць вучыцца пад наглядам афіцэраў.
ЮВ belsat.eu