У цэнтры Масквы затрымалі 15 чалавек, сярод якіх журналіст Ілля Азар, праваабаронца Вікторыя Іўлева, а таксама ўдзельніца Pussy Riot Марыя Алёхіна.
Пра гэта паведамляе «Медиазона» са спасылкай на прэс-сакратара «Адкрытай Расеі» Наталлю Гразневіч.
«ОВД-Инфо» называе імёны 14 затрыманых: Марыя Алёхіна, Ілля Азар, Максім Кандрацьеў, Марыя Чарных, Таццяна Усманава, Алена Філіна, Віктар Котаў, Анастасія Хромава, Марыя Кузняцова, Ганна Лойка, Яўген Аўчароў, Станіслаў Тапоркаў, Крысціна Тапоркава і Вікторыя Іўлева.
Актывісты і журналісты прыйшлі да рамак металашукальнікаў ў тышортках у падтрыманне фігурантаў «маскоўскага справы».
«Схадзіў вось з сябрамі і калегамі, якія вырашылі прагуляцца па Цвярской у белых футболках з фотаздымкамі палітвязняў па справе-212, каб падтрымаць іх. Я і ў футболцы то не быў і ў акцыі (калі гэта наагул можна так назваць) не ўдзельнічаў», – напісаў на сваёй старонцы ў «Facebook’у» Ілля Азар.
АПД: вывели меня одного из автозака, завели в Тверской ОВД, извинились, сказали, что «произошла ошибка, можете идти». ну…
Opublikowany przez Ilyę Azar Niedziela, 8 września 2019
Неўзабаве з’явілася інфармацыя, што Іллю Азару адпусцілі з аўтазаку.
На Цвярской вуліцы ў Маскве 8 верасня праходзяць святкаванні ў гонар Дня гораду.
А вот что нового: задержана на Тверской без объяснения причины. Со мной в автозаке: Чёрных мария Сергеевна, Филина…
Opublikowany przez Victorię Ivlevą Niedziela, 8 września 2019
СО belsat.eu