Фармальна Савецкая Беларусь была абвешчаная 1 студзеня 1919 года. Як аўтаномны суб’ект Расеі. Але самыя галоўныя рашэнні прымаліся ў сярэдзіне студзеня 1919 года, калі беларускія патрыёты дамагаліся хаця б фармальнай незалежнасці і ўрэшце дамагліся яе.
БССР у 30-я гады – гэта час масавых рэпрэсіяў, калі пад корань знішчылі беларускую нацыянальную інтэлігенцыю, святароў. А ў другой палове 20 стагоддзя кіраўнікі БССР амаль дашчэнту зруйнавалі культавыя беларускія гістарычныя помнікі. Але эксперты збольшага ацэньваюць БССР як… станоўчую з’яву. Бо не было б Рэспублікі Беларусь.
Адказы на гэтыя і іншыя пытанні шукайце ў чарговым выпуску ток-шоу «Кожны з нас» (відэа вышэй).
Ток-шоу «Кожны з нас» выходзіць кожную пятніцу а 18:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і на нашай старонцы. Падпісвайцеся на YouTube-канал «Кожны з нас».