Ізноў перанос. Трэцюю галіну метро ў Менску адкрыюць 9 жніўня


Новыя станцыі метро меліся адкрыць да афіцыйнага Дня незалежнасці Беларусі 3 ліпеня. Аднак сёння было абвешчана, што адкрыццё пераносіцца на жнівень, перадае АТН.

Адкрыццё трэцяй галіны метро ў Менску ізноў пераносіцца. Аб гэтым заявіў галоўны інжынер ААТ «Менскметропраект» Віктар Паляшчук. Зараз яе плануюць адкрыць у жніўні на Дзень будаўніка, які адзначаецца кожную другую нядзелю жніўня. Сёлета ён прыпадае на 9 жніўня – дзень прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Менски метрапалітэн.
Фота: metropoliten.by

Згодна з праектам пабудавана ўжо 40 км лініяў метрапалітэну. Ён пройдзе ад плошчы Францішка Багушэвіча праз чыгуначны вакзал да вул. Варанянскага.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў