Урад Італіі вырашыў зачыніць усе школы і ўніверсітэты да сярэдзіны сакавіка, паведамляе агенцтва ANSA.
З 5 да 15 сакавіка ўсе школы і ВНУ Італіі будуць зачыненыя праз успышку каронавіруса.
У межах барацьбы з «кітайскім вірусам» італьянскія ўлады вырашылі павялічыць на 50 % колькасць месцаў у аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі, дадае ANSA.
Акрамя таго, улады Італіі збіраюцца забараніць мітынгі, у тым ліку святочную дэманстрацыю 8 сакавіка, а таксама спартыўныя імпрэзы.
Цяпер у Італіі 2 263 падцверджаных выпадкаў заражэння каронавірусам і 79 памерлых.
ЮВ belsat.eu