Групоўка «Ісламская дзяржава» пацвердзіла гібель свайго кіраўніка Абу Бакра аль-Багдадзі. З інфармацыяй пра ягонае забойства выступіла 31 кастрычніка навінавае агенцтва ісламістаў «Amaq», паведамляе «Reuters».
Інфармацыя пра забойства аль-Багдадзі з’явілася пасля звестак ЗША. Таксама паведамляецца пра смерць прэс-сакратар Ісламскай Дзяржавы Абу аль-Хасана аль-Мухаджыра.
Новым кіраўніком ІД стаў Ібрагім аль-Курайшы.
У ЗША Міністэрства абароны раскрыла падрабязнасці аперацыі, падчас якой быў забіты лідар экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» Абу Бакр аль-Багдадзі. Лідар баевікоў імкнуўся схавацца ад вайскоўцаў ЗША. Спачатку ён адстрэльваўся, але потым падарваў сябе. Паблізу баевіка знаходзіліся двое дзяцей, якія таксама загінулі.
Генетычны аналіз пацвердзіў, што забіты быў менавіта аль-Багдадзі.
МГ belsat.eu