Як мінімум 19 іранскіх вайскоўцаў загінулі, 15 маглі атрымаць раненні падчас вучэнняў іранскага ваенна-марскога флоту ў Аманскай пратоцы, паведаміла ў панядзелак агенцыя Reuters.
Згодна з інфармацыяй дзяржаўнага тэлебачання Ірану, фрегат Jamaran страляў па мішэні супрацькарабельнай ракетай, але яна трапіла ў дапаможны карабель Konarak. Konarak знаходзіўся адносна недалёка ад мішэні, і ракета праз саманавядзенні захапіла больш вялікую цэль.
Аманская пратока і звязаная з ёй Армузская пратока – месца фактычнага супрацьстаяння ВМС Ірану і ЗША. Менавіта тут праходзяць шляхі 20% сусветных паставак нафты. У 2019-2020 гэты сітуацыя ў гэтым раёне рэзка абвастрылася ў сувязі са спробамі Ірану заблакаваць транспартаванне нафты гэтым шляхам.
8 студзеня 2020 году, у разгар гэтага ваенна-дыпламатычнага крызісу, іранскія ракетчыкі збілі ў раёне Тэгерану ўкраінскі авіялайнер Boeing 737. Спачатку іранскія ўлады адмаўлялі памылку сваіх зенітчыкаў, аднак 11 студзеня прызналі «чалавечую памылку».