Спрэчныя ацэнкі дзеянняў палявога камандзіра Рамуальда Райса (Бурага) IPN (Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы) назваў элементам «польскай дыскусіі аб сітуацыі, якая склалася пасля Другой сусветнай вайны».
11 сакавіка на сайце IPN з’явілася даследаванне, якое ставіць пад сумнеў вынікі следства 2005 года ў справе злачынстваў, здзейсненых супраць грамадзянаў Польшчы беларускага паходжання. У звязку з гэтым МЗС Беларусі выклікала польскага амбасадара.
Паводле IPN, апублікаванае даследаванне, якое выклікала «занепакоенасць» беларускага МЗС не мае «прававой сілы». Вынікі следства з 2005 года застаюцца нязменнымі, гаворыцца ў афіцыйным каментары IPN. Следства аднесла дзеянні Райса да катэгорыі генацыд.
«Свабода навуковых даследаванняў дазваляе гісторыкам адрэагаваць на вынікі следства і нават дае магчымасць паставіць іх пад сумнеў. У той жа час навуковыя інтэрпрэтацыі, нават тыя, якія не супадаюць з высновамі следства, не могуць змяніць рашэнне пракурора», – падкрэслівае IPN.
У апублікаваным 11 сакавіка даследаванні сцвярджаецца, што камандзір Рамуальда Райс і ягоны падначалены Казімеж Хмелёўскі не вінаватыя ў забойстве грамадзянаў Польшчы беларускага паходжання.
ЮВ, jb belsat.eu