Прафесар фізікі і эксперт «Tesla» у галіне батарэяў Джэф Дан заявіў, што ў бліжэйшы час павінны з’явіцца акумулятары, якія змогуць вытрымліваць да 6000 цыклаў заладаванне-разладаванне.
Актуальныя батарэі разлічаныя на 1600 падобных цыклаў, паведамляе «Forbes».
Рэсурс новых акумулятараў вырасце да 1,6 млн кіламетраў, што дазволіць зэканоміць на вытворчасці батарэяў і іхнай перапрацоўцы.
Чакаецца, што батарэі з такім рэсурсам зʼявяцца не толькі ў «Tesla», але і ў аўтамабілях з каршэрынгу ды беспілотных таксі. Дакладная дата прэзентацыі інавацыйных акумулятараў пакуль не вядомая.
ЮВ belsat.eu