Хакеісты каманды кіраўніка Беларусі здалі тэст на каронавірус пасля навіны пра тое, што форвард Дзмітрый Мялешка заразіўся COVID-19.
Як паведамляе pressball.by, першыя адмоўныя вынікі ўжо атрыманы. Таксама хакеістам рэкамендавана ў бліжэйшы час знаходзіцца па месцы жыхарства.
Апошні матч каманда правяла 11 красавіка – Лукашэнка таксама гуляў.
Адказваючы на пытанне, ці кантактаваў Лукашэнка з інфікаваным гульцом, прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант адказала адмоўна і запэўніла, што Мялешка захварэў прыкладна праз тыдзень пасля завяршэння аматарскага чэмпіянату.
KA belsat.eu