Група «Brutto» займаецца падрыхтоўкай акустычнай праграмы і піша новы альбом. Таксама яна хоча прадставіць Беларусі на «Еўрабачанні-2018», пра што паведаміў лідар калектыву Сяргей Міхалок.
Паводле яго слоў, гурт хоча выступіць на еўрапейскім музычным конкурсе з кампазіцыяй «Кімано». «Клічуць ад Албаніі і Сан-Марына, але мы марым паехаць ад Беларусі ці Украіны. Калі нам дадуць зайграць канцэрты ў Беларусі – мы падаем заяўку на Еўрабачанне-2018», – заявіў Міхалок і паабяцаў зрабіць нумар сусветнага ўзроўню.
Нумар «Brutto» будзе палягаць на «інсталяцыі паводле фільму «Сем самураяў» і харэаграфіі паводле «Спецназу». «З разбіваннем галавой пенапластавай цэглы і бутэлек з ледзянцоў», – дадаў ён.
Улады Менску не далі гурту Сяргея Міхалка дазвол на правядзенне канцэрту ў Палацы спорту 27 траўня.
МЯ, паводле telegraf.by