Працягваюцца суды над недармаедамі.
У Магілёве завяршыўся суд над актывістам з Абʼяднанай грамадзянскай партыі Уладзімірам Шанцавым. Актывіст атрымаў 15 сутак за ўдзел і арганізацыю несанкцыянаванага маршу недармаедаў (арт. 23.34 КААП), які прайшоў у Магілёве 19 лютага. 14 сакавіка 15 сутак за парушэнне таго ж артыкулу атрымаў магілёвец Алег Аксёнаў.
Сёння на 15 сутак пасадзілі бабруйскага актывіста Максіма Буйніцкага, які абʼявіў галадоўку. Бабруйчанку Галіну Смірнову аштрафавалі на 30 базавых.
У Гомлі з ужываннем сілы быў затрыманы мясцовы актывіст Уладзімір Няпомняшчых.
У Горадні, дзе сёння а 18:00 пачнецца марш недармаедаў, міліцыянты заблакавалі мясцовых актывістаў у кватэрах. Пад хатнюю блакаду трапіў і карэспандэнт «Белсату».
Агулам за пратэсты супраць дэкрэту № 3 былі арыштаваныя або атрымалі штраф каля 120 асобаў.
15 сакавіка Марш недармаедаў пройдзе ў Менску, Магілёве ды Горадні.
Глядзіце наш жывы эфір або онлайн-трансляцыю
ЮВ, belsat.eu