Беларускі філіял байкераў-пуціністаў з клубу «Начныя ваўкі» супольна з беларускім прадстаўніцтвам арганізацыі «Россотрудничество» (Расейскі цэнтр навукі і культуры ў Менску) і пры ўдзеле віцебскай арганізацыі «Русский дом» ладзяць трохдзённы фестываль «МОТОУДАР-2018 «Возвращение» з нагоды 77-й гадавіны танкавай бітвы пад Сянно.
Агранізатары фестывалю (29 чэрвеня – 1 ліпеня) абяцаюць удзельнікам фэсту «трыб’ют шоу» AC/DC, Guns’n’roses, Purple Flame, конкурсы, віктарыны ды магчымасць пагуляць у лазертэг і пэйнтбол, паедамляе сайт vitbich.org.
У межах фестывалю таксама адбудзецца прэмʼерны паказ на тэрыторыі Беларусі кінастужкі «Русский реактор» Аляксандра Залдастанава (галоўны «начны воўк»).
Сёлета «Начныя ваўкі» у чарговы раз зладзілі мотамарш «Дарогі Перамогі – на Берлін!», але да Нямеччыны даехалі не ўсе. Берасце стала апошнім пунктам падарожжа байкераў.
Мяркуецца, што байкеры з мотаклубу «Начныя ваўкі» працуюць на прапагандысцкую машыну Крамля. З гэтае прычыны некаторых з іх не пускаюць у ЕЗ.
ЮВ, belsat.eu