Генпракурор прыгразіў крымінальнай адказнасцю за ўдзел у мірных акцыях пратэсту


Старонка Генеральнай пракуратуры ў Facebook апублікавала зварот кіраўніка ведамства да «паважаных грамадзянаў Беларусі».

https://www.facebook.com/prokuraturaby/posts/2665466643692195

«Вас заклікаюць прыняць удзел у так званых «мірных акцыях пратэсту». Папярэджваю, што ўдзел у несанкцыянаваных акцыях незаконна і цягне наступленне адміністрацыйнай і крымінальна-прававой адказнасці», – заявіў генеральны пракурор Аляксандр Канюк.

Асобна ён звярнуўся да бацькоў з заклікам не даць «уцягнуць сваіх дзяцей у чужыя брудныя гульні», засцерагчы іх «ад неабдуманых дзеянняў» і не дазволіць «стаць разменнай манетай».

Hавiны
Генеральная пракуратура просіць заблакаваць платформу «Голас»
2020.08.08 14:39

Раней Генпракуратура звярнулася да Міністэрства інфармацыі з просьбаю абмежаваць доступ да платформы «Голас». Аб гэтым у эфіры тэлеканалу «Беларусь 1» заявіла прадстаўніца ведамства Марына Папова.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў