Генпракуратура прапаноўвае штрафаваць фірмы за хабар


Генеральная пракуратура падрыхтавала і вынесла на разгляд кіраўніку Беларусі праект закону «Аб змяненні законаў у пытаннях барацьбы з карупцыяй». Аб прапановах дакументу распавёў начальнік упраўлення ў барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Ігар Грэйба.

У прыватнасці, прапануецца абавязаць службовых асобаў выконваць парадак урэгулявання канфлікту інтарэсаў. Калі ён не будзе выконвацца, то да такога кіраўніка будуць ужытыя санкцыі аж да звальнення, паведамляе «СБ. Беларусь сегодня».

Hавiны
Караць за карупцыю ў Беларусі будуць больш сувора
2019.05.10 17:21

Таксама плануецца пашырыць пералік сваякоў, якім забаронена разам займаць кіруючыя пасады. Сёння на адным дзяржаўным прадпрыемстве не могуць працаваць у якасці дырэктара, намесніка і бухгалтара блізкія сваякі – муж, жонка, сёстры браты, бацькі і дзеці. У спіс сваякоў дакумент уключае таксама сужэнцаў дзяцей, напрыклад, жонку сына ці мужа дачкі. Апроч таго, такія абмежаванні будуць датычыць прадпрыемстваў, дзе доля ўласнасці дзяржавы складае 50 % і больш.

Генпракуратура прапаноўвае ўвесці штрафы для юрыдычных асоб за дачу хабару. Гаворка ідзе пра подкуп, які здзяйсняецца ад імя або ў інтарэсах юрыдычнай асобы, напрыклад, каб выйграць тэндар. Рашэнне пра штраф эканамічны суд будзе выносіць пасля таго, як уступяць у моц рашэнні крымінальнага суду пра хабар. Сума штрафу складзе да 200 % ад сумы подкупу. Пры гэтым сума штрафу не можа быць менш за 50 базавых велічынь.

Аб’ектыў
Праект закону «Аб амністыі»: Без літасці да карупцыянераў і нецвярозых кіроўцаў і паслабленне па «наркатычным» артыкуле
2019.04.17 22:34

Юрыдычныя асобы, якія маюць адміністрацыйныя спагнанні за карупцыйныя праявы, могуць уносіцца ў пэўны рэестр нядобрасумленных прадпрыемстваў. Пры гэтым прадугледжаная магчымасць вызвалення фірмы ад адказнасці, калі будзе даказана, што хабар у яе вымагалі.

Шмат увагі ў праекце закона нададзена дэклараванню даходаў. Апроч таго, пракуроры прапануюць удасканаліць сістэму канфіскацыі маёмасці, атрыманай карупцыйных шляхам. Апроч таго, плануецца ўдакладніць адрозненне паміж незаконна атрыманай прыбыткам і грашыма, заробленымі сумленным шляхам.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў