Генасамблея ААН прыняла рэзалюцыю, якая заклікае Расейскую Федэрацыю вывесці свае войскі з Крыма і спыніць часовую акупацыю тэрыторыі Украіны, паведамляе прадстаўніцтва Украіны пры ААН у сваім Twitter.
Рэзалюцыю «Праблема мілітарызацыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым і гораду Севастопаля (Украіна), а таксама частак Чорнага і Азоўскага мораў», падтрымала большасць краінаў.
Паводле СМІ дакумент падтрымалі 63 краіны. Супраць выступілі 19. Сярод іх Расея, Беларусь, Сербія, Кітай, Арменія, Куба, Кыргызстан, КНДР, Венесуэла і Сірыя, яшчэ 66 краінаў устрымаліся.
СК belsat.eu