Маргарыта Сіманьян, галоўны рэдактар RT (раней «Russia Today») паведаміла ў сваім «Twitter’ы», што «Facebook» заблакаваў фанпэйдж даччынага праекту «In the Now».
«У нас быў даччыны праект на англійскай, In the Now. Праект быў дзіка паспяховым – 2,5 мільярда праглядаў і 4 мільёны падпісчыкаў толькі ў Facebook! CNN, па наводцы фонду, які фінансуецца Дэярждэпам і НАТА, зрабілі матэрыял пра тое, што гэты праект фінансуецца з Расеі», – напісала Сіманьян.
YouTube-канал «In the Now» разлічаны на англамоўную аўдыторыю працягвае працаваць.
RT – міжнародны шматмоўны расейскі тэлеканал, які неаднаразова абвінавачвалі ў распаўсюдзе прапагандысцкай інфармацыі.
ЮВ, belsat.eu