Эмінем, канфеці і Галабародзька ў зале. Што рабіў Зяленскі, калі перамог


Перамога Уладзіміра Зяленскага на выбарах прэзідэнта Украіны – адная суцэльная эмоцыя. Спачатку прэзідэнцкая гонка здабыла славу поўнай паразы рацыянальнага на карысць эмацыйнага, а следам за ёю і дзень выбараў ператварыўся ў Новы год пасярод прахалоднага, як на Кіеў, канца красавіка. Першы выхад кандыдата-пераможца на сцэну штабу выглядаў як вяршыня творчасці «Кварталу 95». Аднак пра ўсё па чарзе.

Рэцэпт добрай раніцы

Раніцу 21 красавіка Уладзімір Зяленскі пачынае ў чорных акулярах і кампаніі светлавалосай жонкі. Пара прыходзіць галасаваць на ардынарны выбарчы ўчастак у Абалонскім раёне. Зяленскі «свеціць» запоўнены бюлетэнь (магчыма, забыўшыся, бо гэта забаронена заканадаўствам Украіны і зараз пагражае кандыдату штрафам) і распавядае пра свой цудоўны настрой: прачнуўся бадзёрым, з’еў глазунню, жонка паставіла «Эмінема» дзеля ўзняцця духу. На пытанне, які трэк амерыканскага рэпера дапамагае перажыць дзень выбараў, Зяленскі дэманструе біт, інтэнсіўна ківаючы галавой.

Зяленскі і ягоная жонка Алена галасуюць на ўчастку ў Кіеве. Фота – Уладзімір Аўсючэнка, belsat.eu

Участак лідар рэйтынгаў пакідае на мікрааўтобусе BMW з цёмнымі фіранкамі.

Вечарынка ўкраінскай будучыні

У штабе Зяленскага і ягонай каманды цягам дня не бачна ні першага, ні астатніх.

«Ужо адчуваюць смак перамогі, – скардзіцца журналіст з Польшчы. – Не хочуць гаварыць з прэсай, сядзяць недзе ў сваёй VIP-зоне».

Сотні гасцей наведалі штаб Зяленскага ў выбарчы дзень. Фота – Уладзімір Аўсючэнка, belsat.eu

Выбарчы дзень тут каманда «зялёных» назвала «днём адчыненых дзвярэй», аднак наведнікаў у другім туры значна паболела, і ахова на ўваходзе стала больш прыдзірлівай.

Сотні гасцей наведалі штаб Зяленскага ў выбарчы дзень. Фота – Уладзімір Аўсючэнка, belsat.eu

Тых, хто патрапіў у сярэдзіну, штаб сустракае букетамі кветак і шматлікімі прапановамі баўлення вольнага часу.

У штабе ёсць стол для пін-понга, фотазона, два бары і гучная музыка. Фота – Уладзімір Аўсючэнка, belsat.eu

Тут ёсць стол для пін-понга, фотазона, два бары і гучная музыка.

Адное са сваіх нешматлікіх інтэрв’ю Зяленскі даў журналісту «РБК-Украіна», якому прайграўся ў настольны тэніс. Фота – Уладзімір Аўсючэнка, belsat.eu

Зяленскі VS Галабародзька

«Вы мне нагадваеце пасажыраў у цеснай маршрутцы. Зараз пачнеце перадаваць кіроўцу за праезд!» – цешацца вядоўцы выбарчага шоў.

Да абвяшчэння першых вынікаў экзіт-полаў засталіся апошнія хвіліны, і ажыятаж у штабе Зяленскага дасягае свайго апагею.

«Я люблю свою страну, люблю свою жену, люблю свою собаку..» – пачынае грымець на ўвесь штаб загалоўная кампазіцыя серыялу «Слуга народа».

Пад гэтую песню ў серыяле прэзідэнт з народу Васіль Галабародзька едзе па Кіеве на ровары і размахвае просценькім партфелем. Пад гэтую ж кампазіцыю на сцэну штабу дужыя ахоўнікі заводзяць кандыдата на прэзідэнта Зяленскага, які выканаў ролю Галабародзькі і, відавочна, усё яшчэ эмацыйна звязанага з роляю «простага хлопца з Крывога рогу» (гэтак кандыдат Зяленскі назваў сябе ў пятніцу пад час дэбатаў з Пятром Парашэнкам).

Новости
Топ-8 острых и неожиданных моментов в дебатах на стадионе «Олимпийский»
2019.04.19 22:05

Побач з шоўменам нязменна – жонка Алена, якую Зяленскі цалуе ў розныя важныя перадвыбарчыя моманты. Магчыма, цяпер гэта стане іхнаю прэзідэнцкай традыцыяй.

Фота – Forum/REUTERS/Valentyn Ogirenko

На экране з’яўляюцца лічбы – першыя вынікі экзіт-пола, якія дэманструюць ашаламляльны разрыў паміж кандыдатамі. У Парашэнкі – 25,3 % галасоў, у той час, як за «простага хлопца» – 73,2 % апытаных. Зяленскі ў атачэнні людзей са сваёй каманды (ейных чальцоў кандыдат назваў і паказаў толькі ў чацвер, за тры дні да выбараў) узрываюць хлапушкі з канфеці. Будучы прэзідэнт, ня стрымліваючы эмоцыяў, скача.

Результаты выборов в штабе Зеленского / Украина

Так в штабе Зеленского праздновали результаты экзитполов. По всем он получил выше 70% голосов.

Opublikowany przez Вот Так TV / «Белсат» по-русски Niedziela, 21 kwietnia 2019

Зяленскі, як сапраўдны актор, што атрымаў важную ўзнагароду, дзякуе камандзе, жонцы і ўсім выбарнікам, што адгукнуліся на прапанову «зрабіць іх разам». Зала выбухае смехам, калі, пад час кароткага брыфінгу Зяленскаму задае пытанне журналіст з прозвішчам Галабародзька.

Кандыдат пайшоў, а свята засталося. Фота – Адэля Дубавец, belsat.eu

Чытайце таксама:

ВІДЭА
Парашэнка ці Зяленскі? Відэаапытанне – каго выбралі б беларусы
2019.04.21 11:56

Адэля Дубавец, belsat.eu

Стужка навінаў