Да забойства журналіста Паўла Шарамета можа быць датычны адзін з народных дэпутатаў Украіны, які і цяпер займае высокую пасаду, заявіў былы ўкраінскі генпракурор Віктар Шокін у інтэрв’ю інтэрнэт-выданню strana.ua.
«Прозвішча публічна называць я не буду. Але я мяркую і, як казаў раней, практычна ўпэўнены… Каб сказаць з гарантыяй, неабходна правесці следчыя дзеянні пэўнага характару», – адзначыў Шокін, які займаў пасаду генпракурора Украіны з лютага 2015-га да красавіка 2016 года.
Павел Шарамет быў забіты 20 ліпеня 2016 года ў цэнтры Кіева – у ягоным аўтамабілі спрацавала бомба. Паліцыя распачала крымінальную справу паводле артыкулу «Наўмыснае забойства».
У 2018 годзе генпракурор Украіны Юрый Луцэнка ў эфіры тэлеканалу «Прямий» назваў справу Шарамета «вісяком».
ЮВ belsat.eu