Міліцыянты распачалі адміністратыўную справу за каментар у сацыяльнай сетцы, у якім утрымліваецца абраза беларускай мовы. Раней заяву ў міліцыю на карыстальніцу Facebook Вольгу Малкіну напісаў карыстальнік сацсеткі Глеб Сандрас.
Скандальная гісторыя мела месца ў 2019 годзе. Вольга Малкіна ў сваім Facebook напісала, што ведае «чатыры мовы, апроч мовы праграмавання»:
«Натуральна, у ****** беларуская мова не разглядалася для вывучэння. Наўмысна. Вучыце сваю б **** мову самі», – апублікавала Вольга Малкіна на сваёй старонцы, адзначае TUT.by.
Дзяўчыне, якая абразіла беларускую мову, пагражае штраф памерам ад 4 да 10 базавых велічыняў (ад 108 да 270 рублёў).
СК belsat.eu