Дзяржаўны доўг Беларусі сёлета вырас на 8,1%


Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 снежня 2018 года складае 45,6 млрд. рублёў. З пачатку года ён вырас на 8,1% – то бок на 3,4 млрд. Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства фінансаў.

Вонкавы дзяржаўны доўг на 1 снежня склаў $ 16,8 млрд., павялічыўшыся за 11 месяцаў на $ 70,3 млн.

На пагашэнне вонкавага доўга ў 2018 годзе было выдаткавана $ 1 883,1 млн.

Унутраны дзяржаўны доўг на 1 снежня склаў 9,7 млрд. рублёў. З пачатку году ён павялічыўся на 489,5 млн. рублёў або на 5,3%.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў