«Дзякуй за кожны лайк і рэпост»: марафон на Смаргоншчыне дазволілі


«Федэрацыя прыгодніцкіх гонак» запланавала на 14 красавіка правядзенне веламарафону «Вітаўт» і аматарскага забегу «Жук-трэйл» у ваколіцах Крэва, але спартовая падзея апынулася пад пагрозаю. Першапачаткова Смаргонскі райвыканкам прапанаваў арганізатарам марафону і забегу аплаціць паслугі міліцыі – каля Br 6000.

Hавiны
Без міліцыі бегаць нельга: новы закон заблакаваў правядзенне марафону на Смаргоншчыне
2019.04.02 16:12

Паводле беларускага заканадаўства, усе масавыя падзеі маюць адбывацца пры ўдзеле міліцыі. Калі дзяржаўныя органы не «бяруць пад крыло» такую падзею, то арганізатары маюць аплаціць паслугі беларускіх праваахоўнікаў. Грошай на міліцыю ў «Федэрацыі прыгодніцкіх гонак» не было.

Пасля рэзанансу ў медыях і сацыяльных сетках чыноўнікі вырашылі падтрымаць спартовую ініцыятыву.

«Урааа! Атрымалася! Дзякуй усім хто нам бачна і нябачна дапамагаў! Спадзяюся, што марафон і забег ля сцен Крэўскага замка стане добрай вясновай традыцыяй», – напісаў у «Facebook’у» кіраўнік «Федэрацыі прыгодніцкіх гонак» Міхаіл Сідарук.



У размове з Belsat.eu Міхаіл Сідарук дадаў, што «дэталі ўзаемадзеяння са Смаргонскім РАУС яшчэ не ўзгодненыя». У любым выпадку марафон і забег адбудуцца.

ВІДЭА
Што не так з законам аб масавых мерапрыемствах у Беларусі? Тлумачым
2019.01.28 18:28

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў