Дзіджэям, асуджаным на содні за песню «Перемен», за пару гадзінаў сабралі больш за $ 25 тыс


Кірыле Гапанаву і Уладу Сакалоўскаму праз Facebook сабралі больш за $ 25 тыс.

6 жніўня ў Парку Дружбы народаў мусіў адбыцца мітынг кандыдаткі на прэзідэнта Святланы Ціханоўскай. Аднак улады забаранілі ягонае правядзенн – маўляў, у той жа час будзе праходзіць канцэрт да дня чыгуначных войскаў. Штаб кандыдаткі перанёс імпрэзу ў Кіеўскі сквер, дзе праходзіў дзень дашкольнай адукацыі.

Гукачы Палацу дзяцей і моладзі.
Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu

Дзіджэі з Палацу дзяцей і моладзі Кірыла Гапанаў і Улад Сакалоўскі раптоўна ўключылі песню Віктара Цоя «Перемен», якая стала сімвалам пратэсту супраць беларускай улады. Пасля іх забраў АМАП, а на наступны дзень, 7 жніўня, кожнаму далі па 10 содняў.

Галанаў на судзе заявіў, што афіцыйная мерапрыемства ўлады прызначылі спецыяльна, каб сарваць мітынг Ціханоўскай. Паводле дыджэя, ён уключыў «Перамен!» ужо пасля сканчэння афіцыйнага канцэрту, таму яго нельга вінаваціць у зрыве мерапрыемства.

Абноўлена
Кірыл Галанаў і Уладзь Сакалоўскі пакараныя 10 соднямі за песню «Перамен!»
2020.08.07 13:45

Зараз у падтрыманне смелых дзіджэяў на Facebook запушчаны краудфандынг. Літаральна за пару гадзінаў Гапанаву і Сакалоўскаму сабралі больш за $ 25 тыс. Грошы будуць падзеленыя паміж хлапцамі.

«Сябры, адкажу на асноўныя пытанні. Фандрайз быў запушчаны пасля ўзгаднення са сваякамі хлапцоў. Як толькі яны выйдуць, мы звяжамся з імі адносна сабраных сродкаў. Як толькі перадамо – натуральна, будзе справаздача. Дзякуем вам!», – напісаў у Facebook ініцыятар збору Ляксей Лявончык.

На волю яны выйдуць 16 жніўня.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў