Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін назваў малаверагоднымі падзеі, апісаныя ў амерыканскім баевіку «Хантэр Кілер», паведамляе ТАСС.
На прэс-канферэнцыі пасля саміту G20 у Аргентыне да Пуціна з пытаннем пра фільм звярнуўся карэспандэнт расейскага выдання «Коммерсант» Андрэй Калеснікаў. Журналіст апісаў сюжэт стужкі, у якой амерыканская падлодка заходзіць на вайсковую базу, каб выратаваць расейскага прэзідэнта. «На нашу базу (зайшла амерыканская падлодка)? – спытаў Пуцін. – Ужо малаверагодны сцэнар, фантастычны!»
«У нас два маленькія катары, якія ЗША падарылі, не прайшлі праз Керчанскую пратоку, а ты хочаш, каб атамная падводная лодка зайшла на нашу базу. Дрэнны фільм», – сказаў Пуцін журналісту, махнуў рукой і сышоў з прэс-канферэнцыі.
ЮВ, belsat.eu