Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп 20 верасня падпісаў указ, які вызначае санкцыі супраць Расеі, прадугледжаныя законам аб падтрымцы свабоды Украіны 2014 года і законам «Аб супрацьдзеянні праціўнікам Амерыкі пасярэдніцтвам санкцыяў».
Пра гэта паведамляецца на сайце Белага дому.
Дакумент узмацняе санкцыйны рэжым у сувязі з сітуацыяй ва Украіне, гаворкі пра дадатковыя абмежаванні не вядзецца.
Згодна з заявай амерыканскага прэзідэнта, дзяржсакратар і міністр фінансаў атрымалі дадатковыя паўнамоцтвы па ўвядзенні персанальных санкцыяў. Напрыклад, яны змогуць уводзіць забароны на пэўныя фінансавыя аперацыі, блакаваць маёмасць, адмаўляць у выдачы ліцэнзіяў на экспарт, візаў і інш.
Глядзіце відэасюжэт праграмы «Вот так» пра тое, як амерыканскія санкцыі паўплываюць на эканоміку Расеі:
НМ, belsat.eu