Як сказалі ў эфіры БТ, яны абяцаюць быць досыць рэзананснымі.
Сёння Дэпартамент фінансавых расследаванняў Дзяржкантролю распачаў адразу дзве крымінальныя справы. У іх фігуруюць розныя працаўнікі «Белгазпрамбанку», а таксама кампаніяў, з ім звязаных.
Зараз яны абвінавачваюцца згодна з артыкуламі «Ухіленне ад аплаты падаткаў» і «Легалізацыя сродкаў, атрыманых крымінальных шляхам у асабліва буйным памеры».
«Гаворка ідзе аб складанай, даўно і добра адкладзенай схеме грашовых махінацыяў. Вядома, што ў шэры зварот былі ўцягнутыя немалыя сумы. Камбінатары пры гэтым добра хавали ланцужкі. І зараз Камітэт дзяржкантролю па нітках распутвае клубок шэрых схемаў», – сказаў вядоўца.
11 чэрвеня ў галоўным офісе «Белгазпрамбанку», а таксама ў кампаніях «ПрыватЛізінг», «Кампары» і «Кентаўр» праходзіць ператрус.
Як стала вядома TUT.by па стане на 21:55 ператрус у «Белгазпрамбанку» яшчэ не скончыўся.
Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка 20 гадоў ўзначальваў гэты банк.
КТ belsat.eu