Міністэрства фінансаў Беларусі рыхтуе праект указу, які адвяжа мыта за допуск транспартнага сродку да дарожнага руху ад тэхагляду. Як паведамляе БелТА, такая норма можа запрацаваць ужо з 1 студзеня 2020 года.
Зараз дарожны падатак трэба плаціць адразу за ўвесь год, але ўказ дазволіць выплачваць мыта асобна за кожны месяц, у які плануецца карыстацца аўтамабілем. Напрыклад, плату можна будзе не ўносіць узімку, калі людзі не ездзяць у гэты час за стырном.
Да тых жа, хто захоча заплаціць мыта адразу за 12 і больш месяцаў, будуць ужываць паніжаючы каэфіцыент 0,8. Памер месячнай платы за легкавы аўтамабіль у залежнасці ад яго максімальнай масы будзе складаць ад 0,25 да 0,91 базавай велічыні (цяпер ад 1 да 25,5 базавай велічыні).
Плаціць можна будзе праз АРІП, а таксама ў касах банкаў і на пошце.
Прывязка дарожнага падатку з фіксаванай сумай за год да тэхагляду прыводзіла да таго, што кіроўцы адмаўляліся праходзіць тэхнічны агляд, каб не плаціць разам з ім і падатак.
МГ belsat.eu