Увосень і ўзімку ўзрастае колькасць дарожных здарэнняў з удзелам пешаходаў. Як не стаць ахвярай ДТЗ, распавялі ў Дзяржаўнай аўтаінспекцыі.
У ДАІ адзначылі, што рост аварыяў звязаны скарачэннем светлавога дня і пагаршэннем надвор’я. Таксама ў халодны сезон людзі звычайна апранаюцца ў цёмную вопратку, якая амаль не бачная ў тумане, дажджы і ноччу
«Пешаход як самы неабаронены ўдзельнік дарожнага руху павінен заўсёды быць вельмі асцярожным і ўважлівым», – заявілі ў ведамстве.
Таму дарогу трэба пераходзіць на пешаходным пераходзе, пераканаўшыся ў тым, што кіроўцы паспелі спыніцца. Рухацца па ходніках, пешаходных дарожках і толькі пры іх адсутнасці ісці па абочыне або па краі дарогі, але абавязкова насустрач машынам. У цёмны час сутак і пры абмежаванай бачнасці неабходна абавязкова абазначыць сябе флікерамі, не закрытымі складкамі адзення.
Сёлета на дарогах Беларусі загінулі 67 пешаходаў, яшчэ 179 атрымалі траўмы. Пры гэтым 88 пешаходаў былі п’яныя.
МГ belsat.eu