Раздробныя кошты на аўтамабільнае паліва на беларускіх запраўках вырастуць на адну капейку 29 снежня, падае прэс-служба «Белнафтахіму». Гэта будзе 28-е (і апошняе) падаражэнне за сёлета.
Ад нядзелі кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе Br 1,64, АІ-95-К5-Еўра – Br 1,74, АІ-98-К5-Еўра – Br 1,96, Дызельнага паліва – Br 1,74.
Паводле канцэрну, рост коштаў звязаны з ростам сусветных коштаў на нафту.
Гэтае падаражэнне стане 28-м за сёлета. Апошні раз цана на паліва змянялася 22 снежня: усе віды аўтамабільнага паліва падаражэлі на 1 капейку.
Летась цэны на паліва мяняліся (пераважна раслі) 27 разоў – і таксама на капейку.
ДД belsat.eu