Чыноўнік з Мінспорту: каронавірус зробіць папулярным адпачынак у беларускіх санаторыях


13 сакавіка намеснік дырэктара Дэпартаменту па турызме Міністэрства спорту і турызму Віталь Грыцэвіч даў прэс-канферэнцыю. Некаторыя заявы чыноўніка прагучалі крыху наіўна.

Паводле чыноўніка, каронавірус можа паўплываць на папулярнасць беларускіх санаторыяў і аграсядзібаў.

«На фоне сітуацыі з каронавірусам верагодны трэнд на адпачынак у такіх месцах, дзе няма вялікага патоку людзей. У звязку з гэтым адпачынак у нашых санаторыях і асабліва аграсядзібах будзе карыстацца папулярнасцю», – адзначыў Віталь Грыцэвіч.

Падчас прэс-канферэнцыі чыноўнік таксама нагадаў, што ў выпадку неабходнасці кліенты турыстычных фірмаў маюць права разарваць дамову з агенцтвам, кампенсуючы аператару турыстычных паслугаў толькі фактычна панесеныя расходы.

Hавiны
«Белавія» адмяніла рэйсы ў 23 краіны. Кліентам абяцаюць вярнуць грошы
2020.03.13 17:04

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў