26 красавіка апазіцыйныя палітыкі ўсклалі кветкі да памятнага знака «Ахвярам Чарнобыля» у менскім парку Дружбы народаў. Ад масавай акцыі сёлета адмовіліся праз эпідэмію каронавіруса.
У сімвалічным шэсці ўзялі ўдзел апазіцыйныя палітыкі: Юрась Губарэвіч, Віталь Рымашэўскі, Вольга Кавалькова, Мікалай Казлоў, Ігар Барысаў і Дзмітрый Кучук.