Юлія Скрыпаль, якую атруцілі разам з яе бацькам у брытанскім горадзе Солсбэры, напісала зварот. Яго апублікавала прэс-служба брытанскай паліцыі.
«Я апрытомнела больш за тыдзень таму і рада паведаміць, што мой стан паляпшаецца з кожным днём. Я ўдзячная за ўсе добрыя пажаданні, якія атрымала », – піша Юлія Скрыпаль.
Яна падзякавала медыкам шпіталя, у якім зараз знаходзіцца, і жыхарам Солсбэры за аказаную дапамогу і падтрымку. Таксама Юлія выказала спадзеў, што людзі будуць ставіцца з павагай да прыватнага жыцця яе сям’і.
Нагадаем, што Сяргея і Юлію Скрыпалей атруцілі ў брытанскім горадзе Солсбэры. Улады Вялікай Брытаніі абвінавачваюць у гэтым Расею. Гэты выпадак пацягнуў за сабою шэраг міжнародных скандалаў і даў пачатак дыпламатычнай вайне.
ГА, belsat.eu паводле Metropolitan Police