У Берасці ў нядзелю, 30 чэрвеня, адбудзецца фестываль-парад «Вышыванка». Яго арганізатар – мясцовы БРСМ.
«Мерапрыемства накіравана на папулярызацыю нацыянальных традыцый, пашырэнне духоўнай спадчыны беларусаў, захаванне злучнай ніткі пакаленняў», – заяўляюць у берасцейскім БРСМ.
Каб прыняць удзел у фестывалі, неабходна апрануць вопратку ці выкарыстоўваць аксесуары з нацыянальным беларускім арнаментам.
Парад стартуе а 17.30 ад кінатэатра «Беларусь» і пройдзе па вуліцы Савецкай, Набярэжнай імя Францішка Скарыны да сцэнічнай пляцоўкі каля прычала.
МГ belsat.eu