Кіраўнік Беларусі 18 лютага падпісаў указ № 58 «Аб арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь». Пра гэта паведамілі ў Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.
Новы ўказ пра студэнцкія атрады замацоўвае шэраг новых нормаў, якія мусяць сістэматызаваць працэдуру іх фармавання, павысіць эфектыўнасць дзейнасці, узмоцняць іх падтрыманне з боку органаў улады.
Дакумент канкрэтызуе паняцце «студэнцкі атрад», вызначае, што ў іх могуць уваходзіць людзі ад 14 да 31 года. Пры гэтым можна сумяшчаць навучальную і вытворчую практыкі з працай у студэнцкім атрадзе пры ўмове яе адпаведнасці спецыяльнасці навучэнца. Атрады змогуць дзейнічаць цэлы год, калі гэта не перашкаджае адукацыі.
Акрамя таго, БРСМ будзе размяркоўваць паміж арганізацыямі, якія накіроўваюць студатрады, сродкі, што паступілі на яго рахунак у выніку вызвалення арганізацыяў, якія прымаюць атрады, ад выплаты страхавых унёскаў.
МГ belsat.eu